Тут можна прачытаць адказы на частыя пытаньні пра эспэранта (і даведацца, што, уласна, такое — эспэранта).
Каб вывучыць эспэранта, вазьмеце тут падручнік (гэта кампутарная вэрсія падручніка А. Паўлюкаўца “Мова эспэранта” зь невялічкім маім дадаткам): Paulukavec.zip. У html-фармат падручнік пераўтварыў Зьміцер Лапцёнак. Дзякуй яму! Каб карыстацца падручнікам, разархівуйце яго і стартуйце файл index.html.
Таксама вы можаце навучыцца паводле экспрэс-курса "Эспэранта за 16 дзён".
Тут можна ўзяць эспэранцка-беларускі й беларуска-эспэранцкі слоўнікі для Windows-праграмы Lingvo. Падрабязьнейшая інфармацыя пра праграму Lingvo знаходзіцца: www.lingvo.ru.
Эспэранцка-беларускі слоўнік тут: Eo-bel.zip.
У архіве Eo-bel.zip ёсьць:
Файлы, неабходныя для карыстаньня слоўнікам:
Esperanta-belarusa vortaro.lsd — скампіляваны слоўнік у фармаце Lingvo;
Esperanta-belarusa vortaro_abrv.lsd — скампіляваны збор скаротаў для слоўніка;
Esperanta-belarusa vortaro.bmp — абразок слоўніка.
Файлы, не патрэбныя для карыстаньня, але скарыстаныя пры стварэньні слоўніка:
Esperanta-belarusa vortaro.ann — апісаньне слоўніка;
Esperanta-belarusa vortaro.dsl — крынічны тэкст;
Esperanta-belarusa vortaro_abrv.dsl — крынічны тэкст скаротаў для слоўніка.
Беларуска-эспэранцкі слоўнік тут: Bel-eo.zip.
У архіве Bel-eo.zip ёсьць:
Файлы, неабходныя для карыстаньня слоўнікам:
Belarusa-esperanta vortaro.lsd — скампіляваны слоўнік у фармаце Lingvo;
Belarusa-esperanta vortaro_abrv.lsd — скампіляваны збор скаротаў для слоўніка;
Belarusa-esperanta vortaro.bmp — абразок слоўніка.
Файлы, не патрэбныя для карыстаньня, але скарыстаныя пры стварэньні слоўніка:
Belarusa-esperanta vortaro.ann — апісаньне слоўніка;
Belarusa-esperanta vortaro.dsl — крынічны тэкст;
Belarusa-esperanta vortaro_abrv.dsl — крынічны тэкст скаротаў для слоўніка.
Увага! Цяпер слоўнікі ў фармаце Lingvo 9. Слоўнікі для Lingvo 8 — у архівах Eo-bel8.zip, Bel-eo8.zip. а для Lingvo 6.0/7.0 — у Eo-bel7.zip, Bel-eo7.zip, але яны абнаўляцца ўжо, верагодна, ня будуць. Аднак зыходны тэкст для Lingvo 9 можна скампіляваць пад вэрсію 8 (згубяцца толькі расшыфроўкі скаротаў).
1. Інсталюйце праграму Lingvo (www.lingvo.ru).
2. Скапіруйце файлы Belarusa-esperanta vortaro.lsd; Belarusa-esperanta vortaro_abrv.lsd; Belarusa-esperanta vortaro.bmp (для беларуска-эспэранцкага слоўніка з архіву Bel-eo.zip) ці Esperanta-belarusa vortaro.lsd; Esperanta-belarusa vortaro_abrv.lsd; Esperanta-belarusa vortaro.bmp (для эспэранцка-беларускага слоўніка з архіву Eo-bel.zip) у якую-небудзь папку, дзе яны ня згубяцца. Лепей - у падпапку “;Dic” папкі, дзе ўстаноўленая праграма Lingvo (верагодна, “C:\Program Files\ABBYY Lingvo”)
3. Стартуйце праграму Lingvo.
4. У мэню “Tools --> Languages & Dictionaries...”/“Сервис --> Языки и словари”
(Каб адчыніць гэтае мэню, дастаткова проста націснуць Ctrl+D)
5. Націсьнеце “Add a dictionary from file”/“Подключить словарь из файла”,
знайдзеце месца, дзе знаходзіцца файл Esperanta-belarusa vortaro.lsd ці Belarusa-esperanta vortaro.lsd, і націсьнеце “Open”/“Открыть”
6. Слоўнік зьявіцца як ангельска-беларускі ці беларуска-ангельскі (нажаль, Lingvo яшчэ ня ведае эспэранта). Націсьнеце “Ok”/“Закрыть”
і перакладайце, перакладайце і перакладайце. :-)
7. Файлы скаротаў (*_abrv.lsd) падключаць ня трэба, Lingvo скарыстае іх аўтаматычна.
Кампіляцыю ў фармат Linvgo зрабіў Дзьмітры Габінскі
Калі ласка, дасылайце меркаваньні, камэнтары і прапановы на gdkbnx1@mailru.com
Дзякуй Зьмітру Лапцёнку за дапамогу й парады. Вельмі раю наведаць ягоную старонку http://zmila.at.tut.by.